Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Объявления

20.09.2022

Экалагічная акцыя па прыбіранні смецця "Мы клапоцімся"

Студэнтаў запрашаюць далучыцца да акцыі з 26 верасня па 9 кастрычніка.

Мерапрыемтсва арганізаванае "Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства" у партнёрстве з унітарным прадпрыемствам "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь".

Для ўдзелу ў акцыі ўстановы адукацыі самастойна вызначаюць тэрыторыі, якія патрабуюць збору і вывазу смецця.

Удзельнікам неабходна сабраць адходы пластмасы, шкла, металу, выключаючы арганічнае (трава, лісце і г. д.) і гумавае(пакрышкі, шыны), будаўнічае смецце , тэхніку. Пра гэтыя адходы неабходна паведаміць у мясцовыя выканаўчыя органы ўлады.

Розныя віды смецця трэба збіраць у асобныя пакеты. Адходы неабходна падзяліць на 5 катэгорый: "ПЭТ (поліэтылентэрэфталат)", "Пластык і плёнка", "Шкло", "Метал", "Астатняе смецце".
Усе мяхі са смеццем павінны быць сабраны ў адным месце, загадзя вызначаным удзельнікамі і узгодненым з мясцовым аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Усе каманды спаборнічаюць паміж сабой па каэфіцыенце збору адходаў. Ён вызначаецца па формуле K = M / N, дзе М - маса сабранага смецця (кг), N - колькасць удзельнікаў каманды.

Пераможцы і прызёры экалагічнай акцыі атрымаюць сувенірную прадукцыю ад унітарнага прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь", таксама гэта кампанія вызначыць спецыяльны прыз.

Падрабязней пра ўмовы правядзення акцыі тут.

Назад