БДУІР - гэта...
БДУІР – якасць, правераная часам
- больш за 55 гадоў творчага росту – 88.5 тыс. выпускнікоў – спалучэнне традыцый і інавацый у галіне вышэйшай тэхнічнай адукацыі;
- БДУІР з’яўляецца вядучай ВНУ ў галіне, базавай арганізацыяй дзяржаў-удзельніц СНД па вышэйшай адукацыі ў галіне інфарматыкі і радыёэлектронікі;
- мае сертыфікаты адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISО 9001 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і ў нямецкай сістэме сертыфікацыі DakkS;
- акрэдытаваны ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на статус навуковай арганізацыі;
- удастоены прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2011, 2016 гадоў;
- неаднаразова занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару
БДУІР - тэрыторыя вялікіх магчымасцей
- 8 факультэтаў, 33 кафедры, навукова-даследчая частка, Інстытут інфармацыйных тэхналогій (2 факультэты і 3 кафедры), 3 адасобленыя структурныя падраздзяленні;
- больш за 16 тысяч навучэнцаў;
- 37 спецыяльнасцей на першай ступені вышэйшай адукацыі;
- 4 спецыяльнасці ваеннага факультэта;
- дадатковая ваенная адукацыя для студэнтаў усіх спецыяльнасцей;
- другая вышэйшая адукацыя;
- магістратура, аспірантура, дактарантура;
- 12 адукацыйных цэнтраў вядучых сусветных кампаній: Адукацыйны цэнтр National Instruments, Цэнтр кампетэнцый тэхналогій IBM, Філіял сеткавай Акадэміі Cisco, Акадэмічны цэнтр SAP па праграмах супрацоўніцтва SAP з ВНУ «Універсітэцкі альянс», Android Software Center, INTES, A1QA, Huawei і інш.;
- праграма падтрымкі таленавітых і адораных студэнтаў.в
БДУІР – лепшыя выкладчыкі
- 2 акадэмікі і 2 члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каля 100 дактароў навук, больш за 300 кандыдатаў навук.
БДУІР - актыўная навуковая творчасць
- 34 навукова-даследчых лабараторый і груп, 8 навуковых цэнтраў, студэнцкае навуковае таварыства;
- міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, даследаванні і праграмы, гранты вядучых ІТ-кампаній свету.
БДУІР - універсітэт, адкрыты свету
- двухбаковыя дамовы аб супрацоўніцтве са 140 навучальнымі ўстановамі і навуковымі цэнтрамі 39 дзяржаў;
- 600 замежных студэнтаў з 40 краін;
- падрыхтоўка замежных і беларускіх студэнтаў на англійскай мове на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі па 4 спецыяльнасцях;
- стажыроўкі і практыкі за мяжой, праграмы па абмене студэнтамі
БДУІР - высокія тэхналогіі ў навучанні
- цэнтр відэаканферэнцсувязі, 15 камп’ютарных класаў агульнаўніверсітэцкага карыстання і 50 класаў кафедральнага, 30 лекцыйных аўдыторый, аснашчаных сучаснымі мультымедыйнымі сродкамі;
- 45 сумесных вучэбна-навуковых лабараторый, 7 сертыфікацыйных цэнтраў;
- 6 традыцыйных чытальных залаў на 435 пасадачных месцаў і 3 электронныя залы, аснашчаныя 75 камп’ютарамі і 275 працоўнымі месцамі для працы з ноўтбукамі з магчымасцю ажыццяўляць доступ у Інтэрнэт па тэхналогіі WI-FI;
- «Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр электронных рэсурсаў і паслуг» з доступам да ўніверсітэцкіх электронных вучэбна-метадычных комплексаў, а таксама з доступам да баз вядучых інфармацыйных пастаўшчыкоў свету праз "Віртуальную чытальную залу" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
- электронныя вучэбна-метадычныя комплексы па ўсіх дысцыплінах, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце;
- лакальная вылічальная сетка, якая ўключае больш за 4000 камп’ютараў з магчымасцю выкарыстання WI-FI тэхналогіі для падключэння да сеткі ў навучальных карпусах.локальная вычислительная сеть, включающая более 4000 компьютеров с возможностью использования WI-FI технологии для подключения к сети в учебных корпусах
БДУІР - перспектыўная будучыня
- 28 філіялаў кафедр на вядучых прадпрыемствах краіны;
- шырокія магчымасці размеркавання – колькасць заявак на спецыялістаў больш чым у 1,5 разы перавышае колькасць выпускнікоў;
- забяспечанасць першым працоўным месцам 100% выпускнікоў універсітэта, якія навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту;
- магістратура па 37 спецыяльнасцях, аспірантура па 29 навуковых спецыяльнасцях, дактарантура – па 9;
- больш за 400 прадпрыемстваў і арганізацый рэальнага сектара эканомікі ў якасці баз практык;
- акты ўкаранення ў вытворчасць 17% дыпломных праектаў.
БДУІР - сацыяльныя гарантыі
- 4 камфартабельныя інтэрнаты гасцінічнага тыпу на 3309 месцаў;
- 3 сталовыя ў інтэрнатах, студэнцкае кафэ "Сузор’е", сталовая, 3 кафэ і 5 пунктаў хуткага харчавання ў навучальных карпусах;
- сістэма скідак на аплату навучання.
БДУІР - здаровы лад жыцця
- 40 спартыўных секцый;
- агульная плошча ўсіх спартыўных збудаванняў універсітэта – 10 420 м2.
- спартыўна-аздараўленчы комплекс «Браслаўскія азёры»;
- плавальны басейн (для ачысткі вады прымяняецца метад іанізацыі срэбрам).
БДУІР - яркае студэнцкае жыццё
- 40 творчых калектываў;
- форумы, турніры, фестывалі, конкурсы, канцэрты, КВЗ, турыстычныя злёты.