Дадатковая адукацыя

ПАВЫШЭННЕ КВАЛІФІКАЦЫІ
Павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій і радыёэлектронікі ажыццяўляецца на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР у выглядзе вочных і завочных курсаў працягласцю 36 - 80 гадзін.

Кантакты:
607 кабінет, 7 корпус,
тэл. 294-72-95, 8 (029) 103-34-05 gnv@bsuir.by
402 кабінет, 8 корпус,
тэл. 294-68-33, 8 (029) 686-61-14 garbuz@bsuir.by

Асноўныя напрамкі павышэння кваліфікацыі:
• прымяненне ПК у прафесійнай дзейнасці;
• камп’ютарная графіка;
• web-тэхналогіі;
• праграмаванне;
• кам’ютарныя сеткі;
• базы дадзеных;
• аперацыйныя сістэмы;
• радыётэхніка і электроніка;
• інтэлектуальная ўласнасць. Ахова інфармацыі;
• аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей;
• інфармацыйныя тэхналогіі ў бізнесе;
• сертыфікаваныя курсы: CISCO, Siemens, MikroTik, National Instruments.

АДУКАЦЫЙНЫЯ КУРСЫ

Па рабочых прафесіях:
• аператар ЭВМ з веданнем праграмы 1С: Бухгалтэрыя
• аператар ЭВМ (з веданнем асноў баз дадзеных)
• кладаўшчык (з веданнем праграмы 1С: Бухгалтэрыя)
• сакратар / справавод
• электрамеханік па сродках аўтаматыкі і тэхналагічнага абсталявання (аўтамабільнай электронікі)

Кантакты:
607 кабінет, 7 корпус,
тэл. 294-72-95, 8 (029) 103-34-05 gnv@bsuir.by

АКАДЭМІЯ ІНФАРМАТЫКІ ДЛЯ ШКОЛЬНІКАЎ
Запрашаем вучняў 7-11 класаў на шматузроўневую падрыхтоўку ў галіне інфармацыйных тэхналогій па наступных напрамках (спецыялізацыях):
• карыстальнік персанальнага камп’ютара
• камп’ютарная графіка
• web-майстар: асновы распрацоўкі сайтаў
• web-тэхналогіі: асновы распрацоўкі Web- прылажэння
• праграмаванне на мовах Delphi, С / С ++ / С #
• камп’ютарныя сеткавыя тэхналогіі

Заняткі будуць праходзіць 2 разы на тыдзень.
Працягласць навучання па спецыялізацыі - 1 год.
Заняткі праводзяць вопытныя выкладчыкі ўніверсітэта. Пры паспяховай здачы выпускнога экзамену за год вучань атрымлівае сертыфікат ІІТ БДУІР.

Кантакты:
тэл. 294-72-95
Электронны адрас: ainf@bsuir.by