Прэс-служба БДУІР
тел.: +375 17 293-89-61
адрес: ул. П. Бровки, 6, каб. 235
Прэс-служба як структурнае падраздзяленне ўніверсітэта існуе з красавіка 2010 года.
Ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Палажэння аб прэс-службе.
У склад прэс-службы ўваходзяць рэдакцыя ўніверсітэцкай газеты «Імпульс» і відэастудыя. Прэс-служба займае 2 кабінеты:
- каб. 235 -1 к рэдакцыя газеты «Импульс» і рэдактар інтэрнэт-рэсурса,
- каб. 501-2 к відэастудыя і Маладзёжнае тэлебачанне. У гэтым кабінеце знаходзіцца сервер для захоўвання ўсёй відэапрадукцыі і сервер для трансляцыя відэакантэнту па ўнутранай інфармацыйнай мультымедыйнай сетцы.
Асноўныя накірункі работы прэс-службы:
- аператыўнае інфармаванне грамадскасці аб асноўных падзеях і мерапрыемствах ва ўніверсітэце;
- фарміраванне структуры партала ўніверсітэта і пастаяннае абнаўленне інфармацыі на ім;
- падрыхтоўка і рассылка для СМІ горада і рэспублікі прэс-рэлізаў, інфармацыйна-аналітычных і публіцыстычных матэрыялаў, спецвыпускаў тэматычнай інфармацыі;
- вывучэнне запытаў і прапаноў СМІ горада і рэспублікі для больш эфектыўнага ўзаемадзеяння з імі;
- інфармацыйнае забеспячэнне навукова-практычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце (канферэнцыі, семінары, сімпозіумы, выставы і г.д.);
- падрыхтоўка і правядзенне прэс-канферэнцый, сустрэч з журналістамі;
- абагульненне і аналіз апублікаванай у перыядычных выданнях і выпушчанай у тэле- і радыёэфіры інфармацыі аб дзейнасці ўніверсітэта, аналіз заўваг і прапаноў, выказаных у СМІ, давядзенне іх да ведама рэктара для прыняцця мер і падрыхтоўкі адказаў у СМІ;
- комлексная рэдакцыйная падрыхтоўка і распаўсюджванне ўніверсітэцкай газеты «Імпульс»;
- забеспячэнне фотаздымкі і відэазапісу, мультымедыйнага суправаджэння мерапыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце;
- трансляцыя відэаматэрыялаў, падрыхтаваных відэастудыяй, у вучэбных карпусах універсітэта па ўнутранай інфармацыйнай мультымедыйнай сетцы;
- арганізацыя працы і каардынацыя дзейнасці студэнцкіх СМІ і Маладзёжнага тэлебачання.
Шматтыражная ўніверсітэцкая газета «Імпульс» («Маяк») выдаецца з 1985 года. Да 2010 года існавала як самастойнае структурнае падраздзяленне. Газета зарэгістравана ў Міністэрстве інфарамацыі Рэспублікі Беларусь 05 студзеня 2010 года за № 974. Спецыялізацыя (тэматыка) - масава-палітычная. Тыраж - 1070 экз., перыядычнасць - 1 раз ў месяц. Газета друкуецца ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Сярэдняя колькасць палос аднаго нумара - 8, усе палосы каляровыя. Электронны варыянт газеты размяшчаецца на сайце ўніверсітэта. Архіў вядзецца з 2001 года. У 2014 годзе абноўлены сайт газеты.
Рэдакцыйны савет узначальвае начальнік прэс-службы, у склад савета ўваходзяць прадстаўнікі структурных падраздзяленняў і грамадскіх арганізацый універсітэта. Распаўсюджваецца сярод супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта праз дэканаты, кафедры, інтэрнаты і студэнцкі інфармацыйны аддзел. Спецыяльныя стойкі для газеты размешчаны на 1-ым паверсе 4-га вучэбнага корпуса, дзе таксама можна ўзяць свежы нумар газеты.
Асноўныя складнікі канцэпцыі газеты - адкрытасць, пазітыўнасць і адказнасць. У працэсе фарміравання грамадскай думкі газета выконвае выхаваўчую функцыю, прапануючы ўвазе сваёй аўдыторыі якасную, насычаную інфармацыю з элементамі аналізу.
Асноўныя тэмы, якія адлюстроўвае газета: вузаўская адукацыя і навука, міжнароднае супрацоўніцтва ўніверсітэта, рэалізацыя маладзёжнай палітыкі ва ўніверсітэце, інавацыйныя дасягненні ўніверсітэта, здаровы лад жыця, спорт, культура і інш.