Факультэты БДУІР

Асноўнай адукацыйнай дзейнасцю факультэта камп’ютарнага праектавання (былы канструктарска-тэхналагічны факультэт) вось ужо больш за 40 гадоў з’яўляецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях інжынернага профілю, а таксама па запатрабаваных, прэстыжных і перспектыўных спецыяльнасцях IT-галіны з улікам сусветных тэндэнцый развіцця навукі і тэхналогій.

Наяўнасць такіх спецыялістаў неабходна для дзейнасці розных кампаній і прадпрыемстваў электроннай прамысловасці, садзейнічае больш эфектыўнай працы суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, а таксама забяспечвае высокі ўзровень канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі краіны на ўнутраных і знешніх рынках.

Навучанне спецыялістаў вядзецца з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання і праграмнага забеспячэння на базе створаных на факультэце міжнародных, вучэбных і навукова-вытворчых цэнтраў і лабараторый, а таксама на базе філіялаў кафедр факультэта на вядучых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь.
Мае багатую гісторыю, быў створаны ў 1964 г., калі з’явіўся Мінскі радыётэхнічны інстытут.

Сучасная радыёінфармацыйная сістэма прызначана для атрымання, фарміравання, прыёму, перадачы і апрацоўкі інфармацыі. Для рашэння названых задач неабходны спецыялісты, рознабакова падрыхтаваныя для працы з сучаснымі мікра- і нанаэлектроннымі ўстройствамі, здольныя прымяніць свае веды і талент для стварэння прынцыпова новых пакаленняў інфармацыйных сістэм.
Мае багатую гісторыю, быў створаны ў 1964 г., калі з’явіўся Мінскі радыётэхнічны інстытут.

Сучасная радыёінфармацыйная сістэма прызначана для атрымання, фарміравання, прыёму, перадачы і апрацоўкі інфармацыі. Для рашэння названых задач неабходны спецыялісты, рознабакова падрыхтаваныя для працы з сучаснымі мікра- і нанаэлектроннымі ўстройствамі, здольныя прымяніць свае веды і талент для стварэння прынцыпова новых пакаленняў інфармацыйных сістэм.
Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак з’яўляецца адным з вядучых факультэтаў у Рэспубліцы Беларусь па падрыхтоўцы ІТ-спецыялістаў.

На сённяшні дзень на факультэце навучаюцца каля 2000 студэнтаў па чатырох спецыяльнасцях: «Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі», «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання», «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»,«Электронныя вылічальныя сродкі».
Гісторыя факультэта бярэ пачатак у 1980 годзе, калі ў структуры Мінскага радыётэхнічнага інстытута з’явіўся факультэт электрасувязі. Сучасную назву факультэт атрымаў у выніку свайго пераўтварэння ў 2022 годзе, якое звязана з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў для галіны інфакамунікацый, якія дасканала валодаюць метадамі, забяспечваючымі абарону інфармацыі і інфармацыйную бяспеку сучасных інфармацыйных і тэлекамунікацыйных сістэм.

Студэнты факультэта атрымліваюць глыбокія веды ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, маюць навыкі распрацоўкі і ўкаранення новых тэхналогій забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ў інфакамунікацыях. Гэта робіць нашых выпускнікоў канкурэнтаздольнымі ў сучасных рынкавых умовах і дазваляе хутчэй адаптавацца да рашэння прыярытэтных навукова-тэхнічных задач, якія стаяць перад галіной інфакамунікацый.

Факультэт інфармацыйнай бяспекі забяспечвае сучасную адукацыю для тых, хто жадае асвоіць інавацыйныя электронныя і інфармацыйныя тэхналогіі ў інфакамунікацыях, хто імкнецца быць запатрабаваным у сучасных сацыяльных і эканамічных умовах.
Быў адкрыты ў 1994 г., а ў 2004 перайменаваны ў інжынерна-эканамічны факультэт.

Інжынерна-эканамічны факультэт рыхтуе спецыялістаў з інтэграванымі ведамі ў галіне эканомікі і сучасных інфармацыйных тэхналогій, што выгадна вылучае падрыхтаваных на нашым факультэце спецыялістаў ад выпускнікоў эканамічных факультэтаў іншых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ваенны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку кадравых афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя гэтага, ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў універсітэта па наступных праграмах: малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу.

Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі з’яўляецца важным звяном у адзінай сістэме бесперапыннай інтэграванай адукацыі.

Непасрэдны ўдзел факльтэта ў адборы будучых абітурыентаў яшчэ на парозе школы з’яўляецца важнай умовай не толькі іх прафесійнай арыентацыі, але і садзейнічае якаснай падрыхтоўцы абітурыентаў да будучага навучання ў вышэйшай школе.

З’яўляецца адасобленым падраздзяленнем універсітэта, створаны ў 2001 годзе на базе спецфакультэта перападрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі БДУІР.