Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Пракурор Савецкага раёна сустрэўся з першакурснікамі БДУІР

22 верасня ў БДУІР прайшла сустрэча першакурснікаў з пракурорам Савецкага раёна Мінска Антонам Загароўскім. У гутарцы таксама ўдзельнічалі інспектар па справах непаўналетніх Анастасія Маскаленка, рэктар БДУІР Вадзім Богуш і прарэктар па выхаваўчай працы Дзмітрый Кузняцоў.

На пачатку сустрэчы Вадзім Богуш звярнуўся да студэнтаў і нагадаў ім, што ва ўніверсітэце ёсць нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць паводзіны і ўзаемаадносіны ў БДУІР: «Для студэнтаў - гэта правілы ўнутранага распарадку і маральны кодэкс, для супрацоўнікаў - правілы ўнутранага працоўнага распарадку і калектыўная дамова. У гэтых дакументах прапісаны вашыя правы і абавязкі. Але ў заканадаўстве акрамя правоў і абавязкаў ёсць яшчэ і адказнасць. Шчыра жадаю вам, как вы з ёй не сутыкнуліся. Для маладых людзей важна не аказацца марыянеткай, якую прыцягнуць да незаконнай дзейнасці, а потым ускладуць на яе ўсю адказнасць».

Пракурор Савецкага раёна сустрэўся з першакурснікамі БДУІР

Пракурор Антон Загароўскі распавёў студэнтам пра частыя правапарушэнні, у якіх удзельнічае моладзь. Гэта злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, махлярства па тэлефоне і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Таксама гаворка ішла пра лёгкі заробак. Маладым людзям прапаноўваюць стаць кур’ерам: забраць грошы ў аднаго чалавека і перадаць іншаму. Як адзначыў пракурор, чалавек, які пагаджаецца на гэта, становіцца саўдзельнікам злачынства і нясе адказнасць.

 

Таксама Антон Загароўскі патлумачыў, што любое ўзаемадзеянне з экстрэмісцкімі каналамі - перасылка інфармацыі, адпраўка ім любых звестак - расцэньваецца як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і таксама прадугледжвае пакаранне.

«Спадзяюся, пасля майго выступу для вас спрацуе прынцып "папярэджаны - значыць узброены" і вы, ведаючы пра ўсе наступствы і адказнасць, не ўчыніце злачынстваў. Матывы, па якіх вы гэта зробіце - проста высокая прававая культура ці боязь пакарання, не такія значныя. Галоўнае, каб злачынстваў не адбылося, каб вы спакойна прайшлі перыяд сталення і пазней не шкадавалі пра ўчынкі, якія здзеснілі ў такім узросце», - адзначыў пракурор.

Пракурор Савецкага раёна сустрэўся з першакурснікамі БДУІР

Інспектар па справах непаўналетніх Анастасія Маскаленка звярнула ўвагу першакурснікаў на такія правапарушэнні, як ужыванне алкагольных напояў і паленне ў грамадскіх месцах. Спецыяліст звярнула ўвагу студэнтаў на тое, што выкарыстанне электронных парагенератараў прыраўноўваецца да спажывання тытунёвых вырабаў, і за гэта таксама прадугледжана пакаранне.

«Усе навучальныя карпусы, інтэрнаты, спартовыя аб’екты ўніверсітэта - зона, вольная ад палення, - нагадала Анастасія Маскаленка студэнтам. - А для пратакола за ўжыванне алкагольных напояў у забароненых месцах неабавязкова, каб супрацоўнік праваахоўных органаў бачыў, як вы штосьці п’яце. Хапае адкаркаванай бутэлькі побач з вамі ці ў вас у руках».

Інспектар будзе курыраваць універсітэт да кастрычніка і за гэты час плануе запрасіць на сустрэчы са студэнтамі вузкіх спецыялістаў, якія падрабязней распавядуць пра кіберзлачынствы і незаконную дзейнасць, звязаную з наркотыкамі.