Новости
Общество
21.02.2025
У БДУІР адбыліся святочныя мерапрыемствы да Свята адвагі і мужнасці
21 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Таксама студэнты і курсанты універсітэта паўдзельнічалі ў агітпрабегу і ўшанавалі памяць на Вайсковых могілках.
Традыцыйна напярэдадні аднаго з шанаваных дзяржаўных свят - Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі - у нашым універсітэце арганізоўваюцца яркія святочныя мерапрыемствы. Сёння ў актавай зале БДУІР адбыўся канцэрт, які ўшаноўвае абаронцаў Радзімы. Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта прыгадалі гераічныя подзвігі продкаў і аддалі даніну іх высакароднасці і мужнасці, павіншавалі тых, хто сёння працягвае слаўныя традыцыі.
Кожны год гэтае свята нагадвае пра тое, як важна захоўваць мірнае неба над галавой і не забывацца на сувязь між пакаленняў. 23 лютага - вельмі важная дата для краіны, бо гэта традыцыі нашай Айчыны - ушаноўваць людзей, якія стаяць на абароне Радзімы.
«Беларусы вытрывалі шмат, каб заслужыць права жыць у сваёй краіне. Сення нашы суайчыннікі, якія нясуць вайсковую службу, штодня ахоўваюць нашу Радзіму, гарантуюць мiр у нашых дамах. Мы павінны ганарыцца сваімі абаронцамі і не забываць, што беларусы - народ-пераможца і абавязаны высока несці гэтае званне. Сёння я хачу ад усёй душы пажадаць вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту! Са святам!», - адзначыў рэктар Вадзім Богуш.
Потым з віншаваннямі выступілі намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце, першы намеснік начальніка, палкоўнік Леанід Уцін и ветэран узброеных сіл, удзельнік баявых дзеянняў у народнай рэспубліцы Ангола Іван Кручок.
Пасля віншаванняў прысутным падарылі яркія эмоцыі тэматычныя вакальныя і танцавальныя нумары канцэртнай праграмы.

Гэтым жа днём курсанты БДУІР паўдзельнічалі ў мітынгу на Вайсковых могілках, прысвечанаму Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, і ўсклалі кветкі.
Апрача таго,сёння адбыўся традыцыйны агітпрабег «Мінск-Хатынь-Дальва», прысвечаны не толькі Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, але і памяці ганаровага грамадзяніна Лагойскага раёна, які стаў адзіным сведкам Дальвінскай трагедыі, Мікалая Гірыловіча. Удзел прымала 11 навучэнцаў з універсітэта і радыётэхнічнага каледжу БДУІР.
Юным спартоўцам трэба было пераадолець дыстанцыю працягласцю каля 2 км. На фінішы ўсіх удзельнікаў чакала група падтрымкі ў піянерскіх гальштуках і гарачая гарбата з салодкім пачастункам. Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі ўладальнікі найлепшых спартовых вынікаў з розных устаноў адукацыі. Не засталіся без увагі і самыя маленькія ўдзельнікі агітпрабегу. Для іх арганізатары падрыхтавалі сувеніры. Скончылася мерапрыемства ўскладаннем кветак і вянкоў ля падножжа скульптуры «Маці і дзіця» і на брацкай магіле.
«Гэта быў неверагодны досвед, які я ніколі не забуду. Удзельнічаючы ў гэтым прабегу, я адчуў глыбокую сувязь з гісторыяй і павагу да ўсіх, хто змагаўся ў часы Другой Сусветнай вайны. Такія мерапрыемствы не даюць забыцца на нашу гісторыю, нашае мінулае. Яны безумоўна вельмі важныя, бо без ведання мінулага немагчыма пабудаваць добрую будучыню. Я лічу, што трэба праводзіць мерапрыемствы такога плану часцей», - падкрэсліў уладальнік дыплома за I месца ў агітпрабегу, студэнт 1 курса ФКП Аляксандр Стрэмаўс.
Пасля прабегу бдуіраўцы наведалі музей мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Падрыхтавана прэс-службай
Фота Андрэя Сіняўскага і Максіма Максака