Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Новости

Спорт и досуг
12.11.2024

БДУІР - пераможца Рэспубліканскай універсіяды

12 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь стартавала Рэспубліканская ўніверсіяда па 27 відах спорту. БДУІР у сваёй падгрупе на працягу пяці гадоў становіцца чэмпіёнам.

У цырымоніі ўзялі удзел кіраўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, "Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту школьнікаў і студэнтаў", Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Перад пачаткам новай Універсіяды ва ўрачыстых абставінах былі аб'яўлены і ўзнагароджаны пераможцы ды прызёры Ўніверсіяды 2023-2024 гадоў. Наш універсітэт стаў пераможцам у самай вялікай падгрупе, у якой, дарэчы, змагаюцца 11 ВНУ. Другое месца - у Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. На трэцюю прыступку ў падгрупе ўзняўся Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

Кацярына Пятруцкая
Аляксандр Дараховіч

Намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая адзначыла, што Рэспубліканская ўніверсіяда - гэта свята здароўя, прыгажосці, моцы, мудрасці, веры ў сябе і сваю краіну. Яна заклікала хлопцаў і дзяўчат не забываць быць удзячнымі сваім сем'ям і сваёй Радзіме за неверагодную падтрымку і веру ў перамогу, а таксама пажадала новых перамог і спартовых дасягненняў. Першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч падкрэсліў, што кожны год узровень універсіяды расце. «Усе, хто ўдзельнічаў у ёй у мінулым годзе, гэта заўважылі. Наш прынцып, што трэба кожны раз станавіцца хутчэй, мацней, разумней, лепш», - дадаў ён.

«Сёння прайшло вельмі важнае мерапрыемства для кожнага студэнта нашага ўніверсітэта. Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі заняла 1 месца ў сваёй групе, і я, як член спартыўнай зборнай БДУІР, неверагодна ганаруся гэтым! Мерапрыемства было вельмі цікавым, урачыстым, запамінальным. Маляўнічыя нумары ўзнялі настрой усім прысутным. Я ўпэўнена, што ў будучым годзе наш універсітэт будзе імкнуцца падтрымаць гэты тытул. Бо ў БДУІР вучацца спартовыя праграмісты і інжынеры», - распавяла студэнтка 3 курса ФРЭ Анастасія Кістэрная.





Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фота Андрэя Сіняўскага

Назад