Новости

Общество
31.10.2024

БДУІР разам са школьнікамі далучыўся да Рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

11 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Шклоўскі раён даў старт Рэспубліканскай акцыі. 31 кастрычніка супрацоўнікі ўнівесітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі далучыліся да добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

Сёння ў Валожынскім лясгасе дэлегацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на чале з рэктарам Вадзімам Богушам працавала над узнаўленнем лясных угоддзяў. Падчас акцыі студэнты, курсанты ды супрацоўнікі пасадзілі больш за тысячу саджанцаў хвоі.



«У наш час вельмі важна ўмець працаваць у камандзе. Сённяшняе мерапрыемства не толькі з'яднала нас, але і дапамагло азеляніць Радзіму. На мой погляд, зараз асабліва стаіць праблема недахопу лясных масіваў, бо летам з-за стыхіі было разбурана мноства зялёных зон нашай краіны, якія маюць патрэбу ў больш хуткім аднаўленні»‎, - падзяліўся студэнт 4 курса ФКСіС Карней Афанасенка.

Старшыня студэнцкага савета БДУІР Іван Сідарук распавёў: «Я лічу, падобныя акцыі вельмі пазітыўна адбіваюцца не толькі на ўсёй краіне, якая становіцца яшчэ прыгажэйшай, але і на невялікіх калектывах. Дапамагаючы прыродзе, студэнты знаходзяць новыя знаёмствы, даследуюць Беларусь, размаўляюць з кіраўніцтвам універсітэта ў нефармальнай абстаноўцы, а таксама даведаюцца пра БДУІР шмат новага‎»‎.

Побач з БДУІРаўцами з вялікім жаданнем працвалі і прадстаўнікі сярэдняй школы № 209 г.Мінска. Дырэктар Аляксей Кучур разам з настаўнікамі ды навучэнцамі зрабілі свой унёсак у паляпшэнне экалогі. Перад лясной гаспадаркай стаіць задача не толькі аднаўляць лясны фонд, але і даносіць людзям, што лес патрабуе беражлівых адносін.






Падрыхтавана прэс-службай
Фота Андрэя Сіняўскага

Назад