Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Новости

01.03.2023

Праект «Бачу Беларусь такой» у БДУІР: творчая сустрэча з пісьменнікамі і фотавыстава

28 лютага ў БДУІР адкрылася фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка і прайшла творчая сустрэча з беларускамі паэтамі і музыкам. Мерапрыемствы адбыліся ў рамках літаратурна-патрыятычнага праекта «Бачу Беларусь такой», створанага Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама.

Спачатку студэнты пазнаёміліся з Уладзіславам Цыдзікам і яго творчасцю. Грамадскі дзеяч і бронзавы прызёр чэмпіянату СССР па скачках у вышыню амаль 50 год займаецца фотаздымкамі. На яго здымках можна пабачыць найцудоўнейшыя краявіды Беларусі: азёры, жытнёвыя палі, паркі ў восеньскім золаце. Фотаздымкамі Уладзіслава Цыдзіка праілюстраваны многія зборнікі сучаснай літаратуры.


Сэнс праекта «Бачу Беларусь такой» - паказаць нашу Радзіму праз спалучэнне розных мастацтваў. Пра гэта сказала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, дзіцячы пісьменнік, публіцыст Алёна Стэльмах у пачатку творчай сустрэчы.

«Праект "Бачу беларусь такой" прыдуманы даўно. Ён склаўся сам. Мы зрабілі першую кнігу "Зачараваны Беларуссю" з фотаздымкамі Уладзіслава Цыдзіка і вершамі сучасных беларускіх паэтаў і ўбачылі, як гэта спадабалася чытачу. Таму мы прадоўжылі сваю творчасць для тых, каму цікава глядзець на родную краіну праз спалучэнне розных мастацтваў. Фотаздымкі і вершы - гэта нашыя пачуцці», - адзначыла Алёна Стэльмах.


На сустрэчы таксама прысутнічалі доктар філалагічных навук, прафесар кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ, паэт Валерый Максімовіч і заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР, народны артыст Беларусі, кампазітар, пісьменнік Эдуард Ханок.

Прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі прэзентавалі зборнікі «Зачараваны Беларуссю», «Мая Радзіма», «Бачу Беларусь такой». Некаторыя вершы з іх удзельнікі паэтычнага тэатра «Рытмы сэрца» прачыталі са сцэны.


Далей творчая сустрэча працягнулася музкальным выступам. Галоўным на сцэне стаў Эдуард Ханок, які ўсцешыў усіх прысутных сваімі спевамі.


Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фотаздымкі: Ксенія Церашкова, прэс-служба БДУІР

Назад