Новости

21.02.2023

БДУІР удзельнічае ў Міжнароднай адукацыйнай выставе China Education Expo

17 лютага ў Пекіне стартавала Міжнародная адукацыйная выстава China Education Expo. На адным са стэндаў размешчана калектыўная тэматычная экспазіцыя «Адукацыя ў Беларусі».

Побач з іншымі вядучымі беларускімі ўніверсітэтамі там прадстаўлены адукацыйныя праграмы БДУІР. Наведвальнікаў выставы з імі знаёмяць дэкан факультэта камп’ютарнага праектавання Дзмітрый Ліхачэўскі і кіраўнік аддзела кліенцкага суправаджэння Елізавета Акімава.

У першы дзень выставы прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь сустрэліся з Прэзідэнтам Кітайскай асацыяцыі па міжнародным абмене ў галіне адукацыі Лю Лімінем.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем па міжуніверсітэцкім абмене студэнтамі, магістрантамі і прафесарска-выкладчыцкім складам.

Выстава стала самым маштабным мерапрыемствам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы за апошнія гады. Яна праходзіць у Пекінскім міжнародным канферэнц-цэнтры.

Назад