Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Новости

Наука
23.01.2023

Супрацоўнікам БДУІР уручылі атэстаты прафесара і дацэнта

На Cавеце ўніверсітэта першы прарэктар БДУІР Максім Давыдаў уручыў педагагічным працаўнікам дакументы аб атрыманні вучоных званняў.

Атэстат прафесара ўручаны доктару тэхнічных навук Сяргею Казлову. Таксама ён узнагароджаны ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі за шматгадовую і плённую працу па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Супрацоўнікам БДУІР уручылі атэстаты прафесара і дацэнта

Кандыдат філасофскіх навук Антон Бархаткоў атрымаў атэстат дацэнта па спецыяльнасці «Філасофія», а кандыдат гістарычных навук Яўгеній Камар - атэстат дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

Супрацоўнікам БДУІР уручылі атэстаты прафесара і дацэнта
Супрацоўнікам БДУІР уручылі атэстаты прафесара і дацэнта

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фотаздымкі: Андрэй Сіняўскі, прэс-служба БДУІР

Назад