Новости
17.01.2023
У БДУІР праходзіць спартакіяда для супрацоўнікаў «Бадзёрасць і здароўе»
Спартакіяда для супрацоўнікаў БДУІР «Бадзёрасць і здароўе» стартавала 16 студзеня. Спаборніцтвы па розных відах спорту працягнуцца да 31 студзеня.
У першыя дні спартакіяды прайшлі турніры па шашках і плаванні. У шашках пераможцамі сталі супрацоўнікі вайсковага факультэта.
У першыя дні спартакіяды прайшлі турніры па шашках і плаванні. У шашках пераможцамі сталі супрацоўнікі вайсковага факультэта.
У плаванні ўзялі ўдзел 44 чалавекі ад 20 да 85 гадоў. Першае месца падзялілі паміж сабой каманды факультэта інфармацыйнай бяспекі і факультэта камп’ютарнага праектавання.
Удзельнікам яшчэ давядзецца паспаборнічаць у шахматах, валейболе, дартсе, кулявой стральбе і настольным тэнісе.
Падрыхтавана па інфармацыі Спартыўнага клуба БДУІР
Фотаздымкі: Эдуард Шырко, прэс-служба БДУІР;
Спартыўны клуб
Спартыўны клуб