Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Новости

Достижения
25.11.2022

Моладзевае тэлебачанне БДУІР узнагароджана дыпломамі конкурсу «ВідэаRадыус-2022»

Фільм каманды Моладзевага тэлебачання БДУІР атрымаў два дыпломы ў XVI Міжвузаўскім конкурсе студэнцкіх фільмаў «ВідэаRадыус-2022», які праходзіў з 17 па 24 лістапада ў БНТУ. Тэматыка фільмаў, якія прымаліся для ўдзелу, - «Vivat! Alma mater!» і «Студэнцкая відэа-прэм’ера».

Дзеля справядлівасці ў конкурсе ўдзельнічалі студэнты і магістранты толькі не творчых прафесійна-арыентаваных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Студэнты БДУІР пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў прэс-службы ўніверсітэта знялі фільм «Халява, прыйдзі, ці прыгоды Толіка ў інтэрнаце № 4». Журы конкурса адзначыла відэа дыпломамі ў дзвюх намінацыях - «Лепшая рэжысура» і «Лепшы акцёрскі склад».

Моладзевае тэлебачанне БДУІР узнагароджана дыпломамі конкурсу «ВідэаRадыус-2022»
Моладзевае тэлебачанне БДУІР узнагароджана дыпломамі конкурсу «ВідэаRадыус-2022»
Моладзевае тэлебачанне БДУІР узнагароджана дыпломамі конкурсу «ВідэаRадыус-2022»

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фотаздымкі: Таццяна Русецкая, прэс-служба БДУІР

Назад