Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Новости

22.09.2022

У БДУІР прайшлі перамовы аб супрацоўніцтве з Томскім універсітэтам сістэм кіравання і радыёэлектронікі

21 верасня БДУІР наведала дэлегацыя Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта сістэм кіравання і радыёэлектронікі. Рэктар БДУІР Вадзім Богуш і рэктар ТУСКР Віктар Рулеўскі падпісалі Мемарандум аб паразуменні паміж ВНУ і абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння.

Як адзначыў Вадзім Богуш, універсітэты вельмі падобныя з гледжання кірункаў навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі спецыялістаў: «Мы знойдзем магчымасці для супрацоўніцтва як у акадэмічнай, так і ў навуковай сферы. Радыётэхнічныя сістэмы, новыя матэрыялы і тэхналогіі, мікраэлектроніка і IT - асноўныя напрамкі, у якіх працуе БДУІР».
Віктар Рулеўскі распавёў, што ТУСКР стаў пераможцам праграм «Прыярытэт-2030» і «Перадавыя інжынерныя школы». Па першай праграме ўніверсітэт вызначыў для сябе такія асноўныя напрамкі дзейнасці, як мікраэлектроніка, сістэмы сувязі новага пакалення, інфармацыйная бяспека, біямедыцынскія тэхналогіі. Кіраўніцтва хоча ўмацаваць кампетэнцыі ўніверсітэта ў гэтых галінах. Супрацоўніцтва з БДУІР разглядаюць як адзін са шляхоў дасягнення такой мэты.

«"Перадавыя інжынерныя школы" - важная праграма з гледжання акадэмічнай і студэнцкай мабільнасці. Мы патрапілі ў лік 30 універсітэтаў, на базе якіх ствараюцца такія школы. Наша праграма - электроннае прыборабудаванне - прадугледжвае супрацоўніцтва з універсітэтамі суседніх краін, - распавёў Віктар Рулеўскі. - Калі вы адгукнецеся на ініцыятыву, мы сфармуем унікальныя адукацыйныя праграмы для нашых універсітэтаў. Яны будуць практыкаарыентаванымі, бо нас ужо падтрымалі 7 вядучых расійскіх кампаній. Адукацыйны трэк будзе будавацца на канкрэтных навукова-даследчых працах у галіне радыёэлектронікі і сістэм сувязі».

Вадзім Богуш станоўча ўспрыняў такую прапанову, адзначыў, што ў БДУІР ёсць адпаведныя кампетэнцыі, а такая школа стане для студэнтаў добрым трамплінам у прафесійную будучыню.
Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фота: Максім Максак, прэс-служба БДУІР

Назад