Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

4 учебная неделя

Новости

Спорт и досуг
11.05.2022

Замежныя студэнты БДУІР наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Замежныя студэнты БДУІР, нават знаходзячыся далёка да радзімы, не забываюцца на родныя карані, святкуюць нацыянальныя святы і знаёмяць беларусаў з культурай і традыцыямі сваіх краін. А мы, у сваю чаргу, адкрываем для іх сапраўдную Беларусь з народнымі святамі, традыцыямі і абрадамі. 7 мая замежныя студэнты універсітэта наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і трапілі на традыцыйнае свята "Падай, Юр’я, да ключы з неба".

Юр’я - свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.

«У народзе лічылася што святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: "Калі будзе раса - хопіць коням аўса"», - распавялі студэнтам супрацоўнікі музея.

Раней беларусы ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, вадзілі карагоды і праводзілі рытуалы, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.
Студэнты наведалі лекцыю-канцэрт ад Алеся Лася і Алесі Сівохінай па гісторыі народных інструментаў, майстар-класы па кавальству, вырабе "лялькі-коніка". Хлопцы і дзяўчаты засталіся пад уражаннем ад майстар-класа па вырабе саламяных жалеек.

Асабліва цікава студэнтам было назіраць за абрадам першага выгану коней на поле. З вялікім задавальненнем моладзь ўдзельнічала ў гульнях пастухоў і іншых беларускіх народных забавах.
Фотаздымкі: УВРМ БДУІР

Назад