Новости

Общество
26.04.2022

Супрацоўнікі і студэнты БДУІР ушанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка, у дзень 36-й гадавіны катастрофы на Чарнобальскай атамнай электрастанцыі, беларусы сабраліся ў Парку дружбы народаў, каб ушанаваць памяць загінулых падчас ліквідацыі аварыі.

Супрацоўнікі і студэнты БДУІР разам з усімі ўсклалі кветкі да памятнага знака "Ахвярам Чарнобыля".

Таксама гучалі словы падзякі ветэранам Чарнобыля, якія рызыкуючы здароўем і жыццём, змагаліся з нябачным, але такім небяспечным і бязлітасным ворагам. Як адзначыў Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, гэтыя мужчыны - сапраўдныя героі, з якіх мы павінны браць прыклад.
Фота: БЕЛТА; УВРМ БДУІР

Назад