Новости
Достижения
22.03.2021
У БДУІР узнагародзілі пераможцаў конкурсу творчых прац "А слова - сапраўды жывая рэч!"
Агульнаўніверсітэцкі конкурс творчых прац у рамках дысцыпліны "Беларуская мова, культура маўлення" арганізавала кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін пры дапамозе студэнцкага прафкама. У конкурсе ўдзельнічала больш за 400 першакурснікаў з усіх факультэтаў. Студэнтам неабходна было напісаць празаічнае эсэ на тэму "А слова - сапраўды жывая рэч!" (Ларыса Геніюш).
Конкурс эсэ праводзіўся ў першым семестры навучальнага года. Праз эпідэміялагічныя і іншыя абставіны ўзнагароджанне ўдалося правесці толькі ў сакавіку. Але ад гэтага ўрачыстасць нічога не страціла. Удзельнікі і арганізатары конкурсу былі радыя сустрэцца зноў з такой цудоўнай нагоды.
"Мы шчыра віншуем вас з перамогай! Конкурс быў наладжаны з той мэтай, каб выхаваць у вас культуру маўлення, павагу да слова і да беларускай мовы, - звярнулася да пераможцаў адказная за конкурс выкладчыца кафедры Таццяна Дапіра. - Тэма эсэ была вельмі складаная, але вы справіліся цудоўна. Вы добра паразважалі аб тым, што значыць слова ў нашым жыцці, што яно значыць у час штучнага інтэлекту. Шчыра кажучы, чытаючы працы, я шмат выпісвала для сябе, адзначала вельмі моцныя думкі, якія спатрэбяцца мне ў жыцці. Дзякуй вам усім за ўдзел. Не страчвайце з намі сувязь. Мы добра пасябравалі, таму заўсёды рады бачыць вас на кафедры".

Пры ацэнцы прац журы звяртала ўвагу на арыгінальнасць тэксту, граматнасць, вобразнасць, мастацкі падыход да тэксту і творчы падыход да праблематыкі.
Дыпломамі I, II, III ступені, пахвальнымі лістамі і падарункамі студэнтаў узнагароджвалі дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Васілій Бандарык, загадчыца кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Валянціна Козел і выкладчыца кафедры Таццяна Дапіра.

Таццяна Пятроўна адзначае, што, з’яўляючыся асноўнай часткай духоўнай культуры, родная мова лічыцца і адным з галоўных сродкаў ідэнтыфікацыі асобы. Мова - яшчэ і канал псіхалагічнага, інтэлектуальнага развіцця чалавека, што фарміруе менталітэт, самастойнасць. Па словах выкладчыцы, новы стан развіцця сучаснага грамадства, вышэйшай адукацыі ў прыватнасці, спрыяюць таму, што ў БДУІР "Беларуская мова, культура маўлення" становіцца шырэйшай за вучэбную дысцыпліну. У студэнтаў ёсць магчымасць творча праявіць сябе, выказаць уласныя думкі, сцвердзіць сваю індывідуальнасць.
Вось як выказаўся ў эсэ адзін з пераможцаў конкрусу студэнт інжынерна-эканамічнага факультэта Аляксей Клімовіч:
"Многія лічаць, што сёння чалавецтва з’яўляецца "палоннікам" інфармацыйных тэхналогій. Камп’ютары, смартфоны і іншыя прылады прысутнічаюць амаль у кожнай сферы жыцця чалавека. Але тэхніка, на маю думку, ніколі не заменіць слова, бо яно, як і чалавек, - жывая істота. Слова ёсць частка самой асобы, менавіта праз слова адбываюцца зносіны, ствараецца грамадства. "Спачатку было Слова" - і будзе жыць яно заўсёды, пакуль жыве чалавек".

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фотаздымкі: Максім Максак, прэс-служба БДУІР