Гурток аматараў беларускай мовы "Прамова"

Гурток аматараў беларускай мовы "Прамова" працуе пры кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін ФДПіПА.

Куратары праекта - выкладчыкі беларускай мовы Наўроцкая Ірына Валянцінаўна і Албут Анастасія Анатольеўна.

Гурток паўстаў дзякуючы ініцыятыве актыўных, апантаных, творчых студэнтаў БДУІРа:
Цімохава Антона (ІЭФ, 3 курс), Красноўскай Паліны (ІЭФ, 3 курс), Клокавай Ганны (ІЭФ, 2 курс), Багданавай Ірыны (ФКСіС, 3 курс).

На занятках праводзіцца выклад матэрыялу па наступных рубрыках:

    1. Цікавінкі са скрынкі (матэрыялы з гісторыі мовы, культуры, архіўныя даныя)
    2. Прамова пра мову (тэарэтычная і практычная граматыка беларускай мовы)
    3. Мэтр і К° - метрыка (беларускія навукоўцы і шаноўныя дзеячы культуры)
    4. Складайма слоўнік (разгляд і сістэматызацыя беларускай ІТ-лексікі)
    5. Пагулянка (гульні,віктарыны, крыжаванкі)
    6. Госці, госці, госці (беларускамоўныя пісьменнікі і таленавітыя студэнты БДУІРа)
    7. Дзесьці штосьці (рэфлексія, падвядзенне вынікаў заняткаў)

Змест заняткаў максімальна набліжаны да будучай прафесійнай дзейнасці студэнтаў універсітэта (ІТ-тэхналогіі, маркетынг). Праца гуртка скіравана на перспектыву стварэння нацыянальнага беларускамоўнага высокатэхналагічнага прадукту.

Навіны: 24 сакавіка "Прамова"аб’яднае студэнтаў-аматараў беларускай мовы БДУІР (+відэасюжэт)

Куратар праекта Наўроцкая І.В. Куратар праекта Наўроцкая І.В.

Куратар праекта Албут Анастасія Анатольеўна. Куратар праекта Албут А. А.

Гурткоўцы Гурткоўцы
Цімохаў Антон кіраўнік гуртка Цімохаў Антон, кіраўнік гуртка