Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Выдадзены новы дапаможнік па дысцыпліне «Беларуская мова (Прафесійная лексіка)»

Выйшаў з друку новы вучэбна-метадычны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», падрыхтаваны дацэнтам кафедры Н. Я. Пятровай і старшым выкладчыкам А. А. Албут. Выданне адрасуецца студэнтам БДУІР, яно падрыхтавана ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай аднайменнага курса, што выкладаецца на ўсіх спецыяльнасцях нашага ўніверсітэта.
Плануецца падрыхтоўка 3-х частак дапаможніка. Новае выданне - яго другая частка пад назвай «Лексічная сістэма беларускай мовы. Тэрміналогія». У ім змешчаны разнастайныя тэарэтычныя матэрыялы, а таксама сістэма практычных заданняў і тэстаў па наступных вучэбных тэмах: «Лексічная сістэма беларускай мовы», «Тэрміналогія як вядучы складнік прафесійнага маўлення», «Гісторыя і сучаснасць беларускай тэрміналогіі і тэрмінаграфіі».
Дацэнт Н. Я. Пятрова падрыхтавала «Кароткі руска-беларускі тлумачальны слоўнік спецыяльнай лексікі ў галіне сучаснай інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі» (больш за 50 друкаваных старонак), куды ўвайшли найбольш пашыраныя словы з адпаведнай галіны. Слоўнік дапаможа студэнтам БДУІР не толькі авалодаць беларускай спецыяльнай лексікай, звязанай з іх будучай прафесійнай дзейнасцю, але і якасна выконваць пераклады тэкстаў па спецыяльнасці з рускай мовы на беларускую ці наадварот.
Дапаможнік мае грыф ВМА па гуманітарнай адукацыі. Крыніца дазволіць студэнтам тэхнічных сецыяльнасцей пазнаёміцца з важнейшымі пытаннямі, звязанымі з вывучэннем белрускай спецыяльнай лексікі і тэрміналогіі. Практычныя заданні змяшчаюць тэкставы матэрыял, звязаны з будучай прафесійнай дзейнасцю студэнтаў. Таксама ў дапаможнік уключаны тэсты па кожнай тэме ў 2-х варыянтах, што дазволіць студэнтам і выкладчыкам хутка праверыць ступень засвоенасці вучэбнага матэрыялу.
Аўтары дапаможніка ўдзячны рэцэнзентам з Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама дэкану філалагічнага факультэта БДУ, кандыдату філалагічных навук, дацэнту С. А. Важніку за каштоўныя заўвагі і дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.

дапаможнік
дапаможнік