Рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства

16 верасня студэнты і выкладчыкі БДУІР прынялі ўдзел у напісанні тэматычнага рэспубліканскага дыктанта "Дзень народнага адзінства". Акцыя дала магчымасць праявіць веды ў арфаграфіі і пунктуацыі першакурснікам, аднак галоўная яе мэта была ў яднанні праз судакрананне з беларускай мовай. З дапамогай анлайн-трансляцыі бдуіраўцы, слухаючы голас старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі А. Карлюкевіча і бачачы міністра адукацыі А. Іванца, які разам з усімі старанна пісаў дыктант , занатавалі гісторыю гэтага самага маладога дзяржаўнага свята. Усе цікаўныя могуць пазнаёміцца з тэкстам дыктанта на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. Прэс-служба БДУІР падрыхтавала яскравыя фотаздымкі акцыі.
тыдзень роднай мовы
тыдзень роднай мовы
тыдзень роднай мовы
тыдзень роднай мовы
тыдзень роднай мовы
тыдзень роднай мовы