Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Семінар у Беларускім дзяржаўным універсітэце "Нейрасеткі ў адукацыі: выклікі і магчымасці"

11 чэрвеня 2024 г. старшы выкладчык кафедры Наўроцкая І. В. узяла ўдзел у міждысцыплінарным метадалагічным семінары «Нейрасеткі ў адукацыі: выклікі і магчымасці", які праводзіўся на базе БДУ. Метай мерапрыемства стала абмеркаванне магчымасцей і напрамкаў выкарыстання штучнага інтэлекту і нейрасетак у адукацыйным працэсе, а таксама вылучэнне кола праблемных пытанняў і пошук іх эфектыўных рашэнняў, звязаных з тэматыкай семінара.
З прывітальным словам і дакладам на тэму "Штучны інтэлект у люстэрку адукацыі: праблема інакавасці і ілюзіі" звярнуўся да прысутных рэктар БДУ, доктар педагагічных навук, прафесар Кароль А. Д. На семінары таксама былі прадстаўлены паведамленні і прэзентацыі, распрацаваныя навукоўцамі, даследчыкамі, выкладчыкамі вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь, якія ўсебакова разглядалі аспекты выкарыстання штучнага інтэлекту ў журналістыцы, пры вызначэнні ўзроўню падрыхтоўкі навучэнцаў, пры навучанні будучых спецыялістаў на нацыянальнай мове, у тым ліку абмяркоўвалі псіхалагічныя рызыкі выкарыстання нейрасетак у адукацыі.
На семінары Наўроцкая Ірына Валянцінаўна прадставіла праект, рэалізаваны сумеснымі намаганнямі выкладчыка і студэнтаў, - каляндар беларускай ІТ-лексікі, які мае на мэце садзейнічаць паспяховаму засваенню спецыяльнай лексікі на нацыянальнай мове. У дакладзе Наўроцкая І. В. прывяла прыклады выкарыстання нейрасетак для стварэння візуальнай часткі календара і апісала атрыманы вопыт узаемадзеяння з інавацыйнымі сэрвісамі.
Семінар аб’яднаў каля 200 удзельнікаў, якія мелі магчымасць прааналізаваць і канструктыўна абмеркаваць пытанні выкарыстання нейрасеткавых тэхналогій для павышэння якасці адукацыйнага працэсу.