Рэспубліканскі дыктант да Дня народнага адзінства

Студэнты і супрацоўнікі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце да Дня народнага адзінства

Напісанне святочнага дыктанта да Дня народнага адзінства становіцца традыцыяй. Так, сёлета студэнты БДУІР таксама далучыліся да рэспубліканскай акцыі і, трэба адзначыць, паказалі высокі ўзровень ведаў па беларускай мове. Разам з навучэнцамі ўдзел прынялі выкладчыкі і спецыялісты кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін. Тэкст дыктоўкі, як і летась, нагадаў аўдыторыі пра цяжкі лёс краіны і трагічныя падзеі гісторыі. Але мы з надзеяй і ўпэўненасцю глядзім ў будучыню, шануем гістарычную памяць, ганарымся Беларуссю.