Рэспубліканская дыктоўка "Дзень народнага адзінства"

16 верасня, напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства, студэнты БДУІРа далучыліся да напісання рэспубліканскай дыктоўкі.
Напачатку анлайн-трансляцыі да ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнуўся рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Жук Аляксандр Іванавіч, які адзначыў, што Дзень народнага адзінства вяртае нас да тых лёсавызначальных падзей 1939 года, калі адбывалася фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, і падкрэсліў, што 17 верасня - асаблівае для беларусаў свята, якое з’яўлецца ўвасабленнем павагі да Радзімы, сведчаннем сілы, мужнасці і адзінства беларускага народа.
Тэкст дыктоўкі, якая сёлета называлася "Дзень народнага адзінства", зачытала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Стэльмах Алена Анатольеўна. Дыктоўку пісалі студэнты ваеннага факультэта і факультэта інфармацыйнай бяспекі разам са старшым выкладчыкам кафедры Наўроцкай Ірынай Валянцінаўнай.
Адразу пасля напісання дыктоўкі ў тэлеграм-канале Moladz.by быў размешчаны яе тэкст, таму ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць праверыць свае веды па роднай мове, а таксама яшчэ раз асэнсаваць важнасць захавання і абароны адзінства беларускага народа - нашай нацыянальнай каштоўнасці.

диктант
диктант