Секцыя «Развіццё беларускай мовы ва ўмовах інфарматызацыі грамадства»

Пленарнае пасяджэнне студэнцкай навуковай канферэнцыі адбылося 18 красавіка. Удзел навучэнцаў у працы секцыі ўжо стаў добрай традыцыяй.
Старшынёй выступіла заг. каф. ААД, канд. пед. навук, дацэнт Козел В.І. Членамі журы: выкладчык Дапіра Т.П., ст. выкладчыкі Наўроцкая І.В., Албут А.А., выкладчык Саўчык М.К.
На пачатку работы секцыі Дапіра Т.П. шчыра прывітала ўсіх удзельнікаў канферэнцыі і адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вялі свае даследаванні студэнты ў 2022-23 навучальным годзе. Журы асобна было адзначана, што разнастайнасць і шырыня тэматыкі работ адлюстроўвае складанасць і вялікую цікавасць даследаванняў студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў беларускай мовы кафедры ААД:
- адваротныя (інверсійныя) слоўнікі беларускай мовы - спроба арыгінальнага тыпу дапаможніка ў беларускім мовазнаўстве;
- паняцце спартыўнага маркетынгу ў аспекце выхавання моўнай культуры беларусаў;
- магчымасць выкарыстання карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА) бізнесу ў аспекце павышэння нацыянальнай культуры;
- функцыянал штучнай мовы Макатон для інтэграцыі людзей з псіхічнымі абмежаваннямі ў камунікатыўнае асяроддзе;
- роля семасіялагічнага накірунку пры вывучэнні міжмоўнай ідыяматычнасці;
- постынг адметнай нацыянальнай культуры беларусаў;
- аспекты ўжывання беларускай мовы ў каментарах да беларускіх дадаткаў у Play Market;
- асаблівасці ўжывання тэхнічнай тэрміналогіі на сайце БЕЛАЗ;
- адметнасці перакладу стыкераў VIBER на беларускую мову;
-архаічныя дробавыя лічэбнікі ў беларускай мове;
-семантычныя недакладнасці пры запазычванні;
-фемінітывы ў беларускай мове;
-прафесійный і моладзевы жаргон;
-паняцце і крыніцы моўнай нормай;
і іншыя.
На пасяджэнні прагучала 14 навуковых дакладаў, якія суправаджаліся яркімі прэзентацыямі. Выступоўцы не толькі агучылі вынікі сваіх даследаванняў, але і адказалі на пытанні выкладчыкаў і іншых студэнтаў, прысутных на канферэнцыі.
Дапіра Т.П., з’яўляючыся вядучай на пасяджэнні секцыі, звярнула ўвагу на тое, што аўтары лепшых выступленняў атрымліваюць пачэсную магчымасць апублікаваць асноўныя палажэнні сваіх даследаванняў у зборніку тэзісаў і артыкулаў БДУІР. Таксама ўдзел у студэнцкай навукова-даследчай рабоце, выступленні на канферэнцыях і публікацыі маюць важнейшае значэнне для зніжэння кошту навучання для студэнтаў платнай формы, а таксама служаць падмогай для павышэння стыпендыі студэнтам бюджэтнай формы навучання, пры паступленні на ваенную кафедру і іншыя бонусы.
Напрыканцы работы секцыі В.І. Козел і ўсе выкладчыкі пажадалі студэнтам-удзельнікам далейшых поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных і іншых даследаваннях.