Папулярызуем беларускую мову і культуру, супрацоўнічаем з газетай "Імпульс"
Ва ўніверсітэцкай газеце "Імпульс", пачынаючы з лютаўскага нумара 2023 г., выходзяць артыкулы студэнтаў 1 курса, якія вывучаюць дысцыпліну "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", і датычацца беларускай мовы, культуры, захавання гістарычнай памяці.
Усе матэрыялы падрыхтаваны пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Наўроцкай Ірыны Валянцінаўны і атрыманы ў ходзе цікавых і займальных дыскусій, выканання практычных заданняў на занятках, напісання навуковых работ.
У лютаўскім нумары прадстаўлена інтэрв’ю са студэнтам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Цімурам Рабілкам, які стварае стыльныя плакаты са спецыяльнай беларускай лексікай з мэтай яе папулярызацыі, а таксама займаецца 3D-мадэлінгам. Плакаты Цімура так прыйшліся даспадобы рэдакцыі і чытачам газеты, што на працягу ўсяго 2023 г. у кожным нумары будзе змешчана рубрыка са спецыяльнай лексікай на арыгінальных плакатах, дызайн якіх Цімур распрацоўвае самастойна.
У нумары за люты таксама размешчана даследаванне студэнта ФІТК Вечара Станіслава, прысвечанае яго прадзеду, які нядаўна адсвяткаваў стогадовы юбілей. Станіслаў адшукаў кнігу, дзе апісваецца ваенная маладосць яго прадзядулі, прывёў цікавыя і павучальныя для маладога пакалення звесткі з біяграфіі працавітага, разважлівага і мудрага старэйшага члена сям’і, які і зараз захоўвае бадзёрасць духу, аптымізм і ясны розум.
Да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, студэнт 2 курса ФІТК Шаўчэнка Аляксей напісаў верш і прысвяціў яго беларусам, якія асэнсоўваюць каштоўнасць матчынай мовы і выкарыстоўваюць яе ў сваім штодзённым маўленні.
У сакавіцкім нумары выйшаў надзвычай пазнавальны артыкул студэнта ФКП Яна Астроўскага пра беларуска-літвінскія шахматы, канцэпцыю якіх распрацаваў яго бацька. У матэрыялах падрабязна апісваюцца правілы шахмат, указаны сайт, на якім можна згуляць у шахматы ў новым для гульца фармаце. Уся інфармацыя суправаджаецца каларытнымі фота беларуска-літвінскіх шахмат. Цікавая гісторыя, якая непасрэдна звязана з тэмай артыкула, таксама прыводзіцца ў матэрыялах.
Запрашаем пазнаёміцца з артыкуламі газеты "Імпульс".