Конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю"
Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі, што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае,
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваныя ў Бозе,
вялікую ласку маюць.
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі, што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае,
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваныя ў Бозе,
вялікую ласку маюць.
Гэтыя радкі слыннага першадрукара Францыска Скарыны з прадмовы да "Кнігі Юдзіф" (тут - у перастварэнні А. Разанава) ведаюць усе беларусы. Гэтыя радкі з 16 ст. натхняюць і нас, людзей з 21 ст. Любоў да Радзімы, як любой да маці, безумоўная. Ды і народная мудрасць кажа: дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Але студэнтам першага курса груп 224401, 214303, 211801, 211802 было прапанавана адказаць на пытанне: "За што я люблю родную зямлю?". Менавіта такую назву меў конкурс творчых пісьмовых работ у рамках тыдня беларускай мовы.
За што першакурснікі любяць Радзіму? Найчасцей студэнты згадвалі хараство і багацце прыроды Беларусі: азёры, рэкі, лясы, далягляды палёў - усё з маленства дорага беларусу, пра што ахвотна ён распавядае прозай. А таксама - вершам:
За што першакурснікі любяць Радзіму? Найчасцей студэнты згадвалі хараство і багацце прыроды Беларусі: азёры, рэкі, лясы, далягляды палёў - усё з маленства дорага беларусу, пра што ахвотна ён распавядае прозай. А таксама - вершам:
Плынь ракі паўнаводнай Нёман,
Абшары лясоў і твары азёр,
Вялікасны бусел, быццам з палоцен,
Горад мой родны, хаціна і двор,
Дзесьці ў полі малоціць камбайн,
Заводы-асілкі, як стражы, стаяць,
Нетры хаваюць ад нас мноства тайн,
Ва ўсім хараство тваё, Радзіма-маць.
Абшары лясоў і твары азёр,
Вялікасны бусел, быццам з палоцен,
Горад мой родны, хаціна і двор,
Дзесьці ў полі малоціць камбайн,
Заводы-асілкі, як стражы, стаяць,
Нетры хаваюць ад нас мноства тайн,
Ва ўсім хараство тваё, Радзіма-маць.
Любоў да Радзімы - заўсёды ў сэрцы, саграе цяплом дарагіх успамінаў: "Любоў да роднай зямлі - прыемныя пачуцці, якія выклікаюць добрыя згадкі: бестурботнае дзяцінства, праведзенае ў сценах роднага дома, дзе цябе заўсёды чакаюць, або ў вёсцы бабулі і дзядулі, дзе ты дзіцём знаёміўся з роднай прыродай, якая вабіла цябе і запрашала вывучаць яе больш; можа, гэта падарожжа па роднай зямлі, якое пакінула карціны прыгожых замкаў, вежаў наогул беларускай архітэктуры; таксама людзі, з якімі ты сустракаўся і размаўляў кожны дзень".
Успаміны асабістыя зліваюцца з памяццю ўсяго беларускага народа:
Успаміны асабістыя зліваюцца з памяццю ўсяго беларускага народа:
І слёзы, і радасць,
І зло, і дабро,
Дапамога і поскудзь
У Радзіму маю ўсё ўвайшло.
І зло, і дабро,
Дапамога і поскудзь
У Радзіму маю ўсё ўвайшло.
Прыняцце і веданне гістарычнай памяці ўсёй Беларусі, слаўных і трагічных момантаў - той трывалы падмурак, на якім вырастае свядомая любоў да Радзімы: "Як гаварыў Францыск Скарына, кожны чалавек ад нараджэння любіць сваю Радзіму, аднак, калі ж гэта і так, чаго варта любоў, якая не абапіраецца ні на што? Такая "любоў" развеецца пры першых сумневах. Аднак калі Вы ведаеце, што ў сваёй Радзіме Вам падабаецца, ведаеце, як Вам здаецца, усе яе недахопы і ўсё роўна, нягледзячы ні на што, працягваеце любіць сваю родную зямлю, то любоў Ваша застаецца з Вамі вельмі надоўга і з гадамі не будзе слабець".
Багатая культурная спадчына, як духоўная, так і матэрыяльная, нязмення цікавіць нас, беларусаў. Але хіба было б нам чым ганарыцца, без нашых людзей, чыя сумленная і нястомная праца дае жыццё Беларусі!
Багатая культурная спадчына, як духоўная, так і матэрыяльная, нязмення цікавіць нас, беларусаў. Але хіба было б нам чым ганарыцца, без нашых людзей, чыя сумленная і нястомная праца дае жыццё Беларусі!
Тых, хто заўтра нам будуе,
Хто мінулае малюе,
Хто свет паляпшаць жадае -
Тых зямля не забывае.
Родны край, табе шлём мы свае вітанні! І нашым продкам, хочацца верыць, не будзе сорамна за нашчадкаў.
Прывітанне табе, мой родны край,
З тваімі цёмнымі лясамі,
З тваімі бязмежнымі палямі!
Прывітанне табе, родны народ
Герой працы нястомны
Сярод зімы і ў летнюю спёку!
Прывітанне табе, мой родны край!
Хто мінулае малюе,
Хто свет паляпшаць жадае -
Тых зямля не забывае.
Родны край, табе шлём мы свае вітанні! І нашым продкам, хочацца верыць, не будзе сорамна за нашчадкаў.
Прывітанне табе, мой родны край,
З тваімі цёмнымі лясамі,
З тваімі бязмежнымі палямі!
Прывітанне табе, родны народ
Герой працы нястомны
Сярод зімы і ў летнюю спёку!
Прывітанне табе, мой родны край!