Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплiн у журы конкурсу «Скарбы мовы»
24 сакавіка 2021 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі ладзіўся конкурс «Скарбы мовы» для вучняў 7-х класаў. Лінгвістычныя веды і кемлівасць дэманстравала 59 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска. У склад журы была запрошана і А.А. Албут, старшы выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн.
Конкурсныя заданні былі прысвечаны марфалогіі, а менавіта дзеепрыметніку і дзеепрыслоўю. Тэма вельмі актуальная з улікам адрозненняў у граматыцы беларускай і рускай моў: у маўленчай практыцы тут частыя цяжкасці і недакладнасці.

