Дзень роднай мовы на занятках
Вельмі ўрачыста, але і ўтульна, "па-дамашняму" адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага студэнты груп 451001, 451004, 473901 разам са сваім выкладчыкам Дапірай Т.П.
Навучэнцам было прапанавана самім аформіць дошку з нагоды свята, запісаць і праілюстраваць у канспектах цікавыя ці любімыя словы на беларускай мове, узгадаць міжмоўныя амонімы (накшталт гарбуз, адказ і да тп.).

Разумеючы важнасць свята для беларускай нацыі, хлопцы адной з груп палічылі неабходным прынесці і нацыянальны сцяг на заняткі, што выклікала вялікую цікавасць у замежных студэнтаў.

Старшы выкладчык Дапіра Таццяна Пятроўна прэзентавала Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы - вельмі карыснае выданне, што ўтрымлівае шмат прафесійнай актуальнай лексікі для студэнтаў БДУІР.

Выкладчыца пазнаёміла таксама з матэрыяламі вельмі цікавай "Лекцыі пра славянскія літаратуры ў Каледж дэ франс (Парыж)", змешчанай у Выбраных творах выбітнай асобы літаратуры Адама Міцкевіча. У гэтай лекцыі, прачытанай 21 студзеня 1842 года, падкрэсліваюцца багацце, чысціня, веліч беларускай мовы.
Заняткі, бясспрэчна, пакінулі свой яркі адбітак і святло ў сэрцах выдатнай сучаснай моладзі нашай дзяржавы.
Заняткі, бясспрэчна, пакінулі свой яркі адбітак і святло ў сэрцах выдатнай сучаснай моладзі нашай дзяржавы.