Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Факультет инфокоммуникаций. Новости факультета

Пешая экскурсія студэнтаў гр. 562901, 560801 і 761401
З 16 па 22 верасня ў г. Мінску і ў многіх еўрапейскіх гарадах праходзіць Еўрапейскі Тыдзень Мабільнасці — шэраг афіцыйных і грамадскіх мерапрыемстваў, закліканых падтрымаць грамадскі транспарт, ровары і іншы сацыяльна і экалагічна прыязны выгляд транспарту. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем забруджвання паветра і залішняй колькасці аўтамабіляў у горадзе. Удзельнікі акцыі адмаўляюцца ад асабістых аўтамабіляў у карысць ровараў, грамадскага транспарту і перамяшчэння пешшу.
З'явіўшыся ў 2002 годзе, Еўрапейскі Тыдзень Мабільнасці расце і шырыцца, ахопліваючы не толькі новыя горада, але і краіны. Сёння ў ім бяруць удзел каля 2000 гарадоў з амаль 50 краін свету.
Наш факультэт таксама вырашыў падтрымаць гэтую важную і добрую ініцыятыву.
Студэнты (гр. 560801, 562901 і 761401) і выкладчыкі (дацэнт Вольга Ўладзіміраўна Байпраў)і асістэнт Таццяна Міхайлаўна Печань) кафедраў інфакамунікацыйных тэхналогій і абароны інфармацыі зладзілі куратарскую гадзіну 19 верасня прысвечаную Песнярам роднага краю - Уладзіміру Мулявіну, Якубу Коласу і Янку Купале. Пешшу ад 3-га корпуса БДУІР да будынка Нацыянальнага драматычнага тэатра Янкі Купалы прайшлі 5 кіламетраў.
Як гэта было можна паглядзець ніжэй на фотаздымках.

Карта пешай экскурсіі БДУІР-бульвар Мулявіна- плошча Я.Коласа-парк Янкі Купалы-Купалаўскі тэатр




На экскурсію запрашалі аўтара сцэнарыя спектакля "Песняр" - драматурга Васіля Дранько-Майсюка.
Аднак у яго прыйсці не атрымалася, але ён нам перадаў своё прывітальнае слова і запрашэнне ў тэатр на спектакль, прысвечаны Ўладзіміру Георгіевічу Мулявіну.



На пачатку сустрэчы студэнтам быў аб'яўлены конкурс у рамках Еўрапескага тыдня мабільнасці. 2 намінацыі: лепшы фотаздымак з пешай экскурсіі "Шлях да Песняроў: Ул. Мулявіна, Я.Коласа, Я.Купалы" і самы вялікі кіламетраж трэкера ад 19 верасня з хэштэгамі #MOBILITYWEEK2017, #bsuir_sport, #bsuir_mobilityweek, #bsuir_official. Пераможцы атрымліваюць квіткі на спектакль "ПЕСНЯР", што з кастрычніка 2014 года па сённяшні дзень ідзе на сцэне Горкаўскага тэатра.

Каля скульптурнай часткі "Дзед Талаш" помніка Якубу Коласу


Народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) пайшоў з жыцця 13 жніўня 1956 года. Яшчэ пры жыцці паэт быў адным з тых, хто ўвасабляў нацыянальную літаратуру, быў гонарам і сумленнем кожнага беларуса. Якуб Колас не толькі бліскучы майстар мастацкага слова, але і глыбокі інтэлектуал, яркі нацыянальны мысліцель, адзін з заснавальнікаў новай беларускай прозы, аўтар неўміручых паэтычных шэдэўраў "Новая зямля" і "Сымон-музыка", славутых палескіх аповесцяў, алегарычных "Казак жыцця", апавяданняў і вершаў, якія сталі класікай.

Помнік Якубу Коласу ў Мінску. Скульптар Заір Азгур.


Ад плошчы імя Якуба Коласа рухаемся па праспекту Незалежнасці да помніка Янку Купале.

Прайшлі палову дыстанцыі. На плошчы Перамогі
Прыйшлі да Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча, нар. 07.07.1882 г. - памёр 28.06.1942)


4 кіламетры прайшлі даволі хутка. Паспелі ўспомніць яркія моманты з біяграфій Я.Коласа і Я.Купалы, а таксама песні, напісаныя і выкананыя Ўладзімірам Мулявіным на словы беларускіх паэтаў, якім бы ў гэтым годзе споўнілася 135 годоў.

Кастрычніцкая плошча. Уваходзім ў Міхайлаўскі парк


Фінішны пункт маршрута. 5 кіламетраў прайшлі!

Паэтычная хвілінка.
Студэнты з задавальненнем чытаюць вершы Янкі Купалы. Сонечнае надвор'е і добры настрой - пешая экскурсія прайшла на выдатна!

Аляксандр Брушкоў (ст.гр.560801) чытае верш "Ідзе вясна", напісаны ў 1915
Таццяна Шаўчэнка (ст.гр.560801) чытае верш "Хлопчык і Лётчык"
Яўген Глушкевіч (ст.гр.560801) чытае верш "Маладым на вяселле" (1909)
Фотаздымак удзельнікаў экскурсіі каля Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы