Народны ансамбль народнай песні "Гаманіна" студэнцкага клуба БДУІР.
Культура - вельмі важная частка нашай гісторыка-культурнай спадчыны. Яна грае выключную ролю ў самазахаванні беларусаў, як нацыі. Народ заўсёды з’яўляецца сапраўдным стваральнікам, носьбітам культурных традыцый. Ён іх развівае, захоўвае, перадае ад пакалення да пакалення як моцны сродак аб’яднання народа, замацавання яго культурнай самастойнасці. Традыцыйная мастацкая культура ў сваіх лепшых праявах павінна шырока распаўсюджвацца, каб садзейнічаць ў развіцці духоўнасці і нацыянальнага менталітэту беларусаў. У апошнія гады ў нашай краіне стаў актыўна адраджацца рух за вяртанне народных традыцый ў жыццё чалавека. Усё больш маладых людзей жадаюць далучацца да цікавейшага працэсу вывучэння і засваення гэтых традыцый. І гэта вельмі радуе.
Знаёмцеся, народны ансамбль народнай песні "ГАМАНІНА" студэнцкага клуба БДУІР. Удзельнікі калектыву - прадстаўнікі таленавітай, крэатыўнай студэнцкай моладзі універсітэта, якія з ахвотай і азартам далучаюцца да адраджэння народных традыцый у жыцці сучаснага чалавека.
Праект "Шчасце… казка жыцця" народны ансамбль народнай песні "ГАМАНІНА" ў стылі інтэрв'ю падрабязна раскрывае таямніцы 20-ці гадовага шляху ансамбля.
Дынаміка сучаснага жыцця выкрэслівае многія моманты, якія даюць людзям духоўнае выхаванне, духоўны стрыжань, якія паступова замацоўваюць у людзях дабрыню, любоў да людзей, любоў да сваёй Радзімы, павагу, пачуццё адказнасці і ўзаемадапамогі, сумленнасць, шчырасць. Вельмі адказная задача ставіцца перад тымі, хто працуе з маладымі людзьмі, са студэнтамі, з тымі, хто і панясе ў будучыню нашу духоўную спадчыну!
На прыкладзе работы з маладымі людзьмі, са студэнтамі, супрацоўнікамі і выкладчыкамі тэхнічнай навучальнай установы - Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлекторнікі, якіх аб’яднаў творчы калектыў народнай песні "Гаманіна" студэнцкага клуба: хацелася б паказаць, як можна данесці да людзей, якія нарадзіліся і жылі ў горадзе, тое глыбіннае і аўтэнтычнае, што пакуль яшчэ жыве з намі.
Больш за 20 гадоў у БДУІР існуе калектыў з мілагучнай назвай - "Гаманіна". За гэты час змянілася шмат пакаленняў, гаманінаўцаў, але застаецца непарушнай любоў да народнай песні, музыкі, танцаў, традыцый. І ідзе гэта любоў ад пакалення да пакалення песняроў, танцораў, музыкаў калектыву. Ансамбль актыўна ўдзельнічае ў сацыяльным, творчым жыцці універсітэта. Напрыклад, удзел у вечары нацыянальных культур «Connect BSUIR» .
Па кроплі збіраюцца і аб’ядноўваюцца маладыя людзі ў гэты творчы калектыў. Прыходзяць новыя, але застаюцца самыя апантаныя, самыя адданыя.
Творчая дзейнасць ансамбля ў апошнія гады вельмі бурная і плённая. Удзел у: Міжнардных Рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах. Гаманіна часты госць на фестывалях нацыянальных культур у Польшчы, Расеі, Літве.
Калектыў актыўна выступае на сцэнічных пляцоўках БДУІР, Савецкага і іншых раёнаў горада Мінск. Удзельнікі калектыву з ахвотай, захапленнем актыўна прымаюць удзел у дабрачынных акцыях (дзіцячы хоспіс, дом састарэлых, дзіцячы дом,) конкурсах. Напрыклад, удзел у раённым конкурсе працоўнай моладзі "Мінск малады 2009".
Кіраўнікі ансамбля высокапрафесійныя, адданыя сваёй працы людзі: заснавальнікам і караўніком да гэтага часу з’яўляецца выпускніца Мінскага інстытута культуры - Наталля Сазановіч. Кіраўніком аркестровай групы ансамбля з’яўляецца таленавіты музыкант-аранжыроўшчык і педагог Юрый Іванавіч Галаўко. У яго выключнае адчуванне музычнага матэрыялу. Усе апрацоўкі інструментальнай музыкі, зробленыя ім, носяць самабытны характар.
У 2010 годзе ансамбль "Гаманіна" атрымаў высокае званне "народны". Калектыў прадставіў на суд гледачоў і прафесійнага журы музычную дзею "Шчасце" паводле казкі Вольгі Караткевіч.
16 сакавіка 2011 г. у актавай зале БДУІР прайшло святкаванне 20-годдзя народнага ансамбля народнай песні «ГАМАНИНА».
У дзень свайго нараджэння калектыў запрасіў гледачоў на музычны спектакль "Жыве на свеце шчасце", прэм'ера якога адбылася 14 чэрвеня 2010г. Гэта спектакль-напамін. Напамін пра тое, што кожны момант у жыцці чалавека - гэта ШЧАСЦЕ. Самабытная музыка, жарты, прыгожыя песні, эксклюзіўныя касцюмы і выдатны настрой артыстаў далі магчымасць гледачам акунуцца ў атмасферу радасці, весялосці і вясновага пазітыву. Удзельнікаў і кіраўнікоў калектыву павіншаваў рэктар БДУІР. Таксама самыя актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны Дыпломамі і Граматамі універсітэта. Сродкі масавай інфармацыі асвятлілі дадзенае мерапрыемства.
Сёння ансамбль «Гаманина» - адзін з самых папулярных студэнцкіх калектываў БДУІР. Удзельнікі калектыву: студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі універсітэта - не толькі займаюцца любімай і захапляльнай справай у вольны ад вучобы і працы час, але і аддана захоўваюць традыцыі і культуру роднай Беларусі!
Народны ансамбль народнай песні "Гаманіна" студэнцкага клуба БДУІР запрашае да супрацоўніцтва усіх закаханых у народную музыку студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў БДУІР.
Кіраўнік ансамбля - Сазановіч Наталля Мікалаеўна. Рэпетыцыі калектыву праходзяць у 2 навучальным корпусе,
аудторыя N 304
па панядзелках, аўторках і серадах з 17.00 да 19.00.
Кантактныя тэлефоны: 293-88-01, 293-22-34.