Издается с сентября 1985 г.

con BSUIR

BSUIR

BSUIR

У БелЭкспа адчыніла дзверы міжнародная выстава-кірмаш

Доўгачаканая падзея для ўсіх кулінараў адбылася ў рамках адкрыцця штогадовага міжнароднага кніжнага кірмашу, на якім быў прадстаўлены і БДУІР. Але аб усім па чарзе... Знакавая падзея беларускай сталіцы адбылася 11-га лютага ў выставачным цэнтры БелЭкспа. На ёй былі прадстаўлены шматлікія дзяржавы: пачынаючы ад Беларусі і Украіны, ды заканчваючы ЗША і Венесуэлай - кожная з якіх імкнулася прадэманстраваць свае найлепшыя дасягненні ў выдавецкім майстэрстве. Любая выстава, тым больш такая - гэта магчымасць яшчэ раз паказаць свае кнігавыдавецкія дасягненні, даведацца пра нейкія новыя павевы ў беларускай культуры, бо, у агульным сэнсе, гэтая выстава пэўна дэманструе росквіт Беларусі. Гэтаксама якраз у сярэдзіне дня адбылася падзея, якая была абвешчана арганізатарамі як "прэзентацыя года". Калі дакладна, мелася на ўвазе грамадскае асвячэнне выхаду "Энцыклапедыі Беларускай Кухні". Энцыклапедыя з’яўляецца ўнікальнай тым, што гэта адзіная грунтоўная праца прысвечаная айчыннай кулінарнай традыцыі і культуры, якая выйшла за часамі Рэспублікі Беларусь. Кніга перш- наперш прызначана для навучэнцаў і выкладчыкаў сярэдніх і вышэйшых навучальных установаў, арганізатараў турыстычных маршрутаў, этнографаў і проста аматараў беларускай даўніны. Энцыклапедыя выйшла на рускай мове пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, але праз некаторы час плануецца перавыданне на беларускай мове. Энцыклапе дыя, памерам каля 80 друкаваных аркушаў, змяшчае прыкладна 1500 артыкулаў, сярод галоўных тэмаў якіх традыцыйныя стравы, напоі, посуд, тэхналогія прыгатавання ежы, застольны этыкет, вядомыя асобы ў беларускай кулінарыі і шмат чаго іншага. І насамрэч, кожны ўладальнік якога-небудзь рэстарану раней ствараў свой уласны вобраз нацыянальнай кухні, але рабіў гэта, так бы мовіць, усляпую, на дотык. А таму з’яўленне такога кшталту кнігі можа даць вялікі штуршок у развіцці ўсёй айчыннай кулінарыі... Варта сказаць, што і дэлегацыя ад БДУІР таксама была прадстаўленая на міжнароднай выставе. Як паведамляюць удзельнікі, на стэндзе месцяліся нядаўнія навуковыя выданні РВФА ўніверсітэта: з большасці, канешне, даследаванні навуковых супрацоўнікаў (выкладчыкаў). Пэўным чынам можна было пазнаёміцца і са студэнцкім тэлебачаннем, і з сябрамі дэлегацыі, якіх можна было сустрэць у розных частках гандлёвага павільёну: каля ўласных стэндаў і побач з узгаданымі прэзентацыямі. Увогуле на кірмашы панавала цёплая атмасфера. Кошты, у сваю чаргу, таксама вельмі істотна падымалі настрой, бо тут можна было набыць любую прадукцыю выдавецтваў без гандлёвай надбаўкі, ад чаго, у сярэднім эканоміцца 30%.