Издается с сентября 1985 г.

con BSUIR

BSUIR

BSUIR

Литературный родник

Дорогие друзья!

На этот раз наша литературная рубрика - тематическая. Ее автор посредством своей поэзии в честь Дня матери поздравляет
прекрасных женщин - реальных и потенциальных матерей, - предлагает поразмышлять над житейскими вопросами.

Иван Иванович АСТРОВСКИЙ,
Заместитель зав. кафедры СиУТК по идеологической работе,
доцент, кандитат технических наук.
Является постоянным автором газеты «Звязда»,
Интересы: литература, шашки, компьютеры, дача.

Рукi жаночыя

Я прадказаць магу зарання,
Што рукi ўбачыўшы твае,
Паэт напiша пра каханне
Ι пра яго ж артыст спяе.

А ты нiбыта не зважаеш,
Што людзi скажуць пра цябе,
Ι з маладосцi ўжо цягаеш,
Жыццё ўзвалiўшы на сябе.

Да рук тваiх хлапец гарачы
Губамi шчырымi прыльне...
Ι на руках тваiх дзiцяцi
Не раз заплача i засне.

Ты будзеш плакаць i смяяцца,
Ты будзеш таньчыць i спяваць,
Але заўсёды праца, праца...
Ад рук не будзе адставаць.

А за табою дзецi, ўнукi
Паўтораць цяжкi шлях такi...
Ι зноў паэты пра iх рукi
Напiшуць цёплыя радкi.


Даруй ты мне, кветка

Даруй ты мне, кветка, што рана зразаю, −
Чакае дзяўчына, што моцна кахаю.
Чакае дзяўчына i любiць пры гэтым,
Калi я дару ёй жывыя букеты.
Ι як не шкада для яе мне нiчога,
Ды бачу, што кветак не так ужо многа...
Ι думкi мае закружылi мiжволi
Аб кветак i нашай жыццёвае долi...
На свет нараджаецца дзесьцi дзiцяцi
На радасць для бацькi, на радасць для мацi.
Расце i выходзiць дзiця на палеткi. −
Вакол хлапчукi i дзяўчаты, як кветкi.
Жывуць, весяляцца, амаль не зважаюць,
Што дзесьцi кагосьцi бяруць ды зразаюць.
Зразаюць нявiнных няшчаднай вайною,
Наркотыкам, пiвам цi моцным напоем...
Жывём i кахаем. А можа нас гэтак
Жыццё ўпадобiць да зрэзаных кветак?..

У чатыры рукi

Як вясенняе сонца прыгрэла,
Як пабеглi ўдаль ручайкi,
Падышоў да цябе я нясмела
Ι тваёй папрасiў я рукi.

Адшумелi вясеннiя хвалi,
Паднялiся ўвысь жаўрукi.
З той пары будаваць мы пачалi
Наша шчасце ў чатыры рукi.

Зорка наша ў шчаслiвым сузор'i
Ι другiмi ўжо нас не змануць.
Мы з табою ў любое надвор'е
Грэем рукi адзiн аднаму.

Як з работы дадому спяшаем,
Нам насустрач бягуць хлапчукi.
Паступова мы iх падымаем
Аж да столi ў чатыры рукi.

То нясуць яны добрыя весткi,
То прыносяць дамоў гузакi.
На прыкмеце ўжо i нявесткi,
Ι пярэчыць ўжо не з рукi.

Зноў прыходзiць вясна на палеткi,
Раўчукi зноў бягуць да ракi.
Ι нясуць табе яркiя кветкi
Нашы дзецi ў чатыры рукi.


У чым мая была віна?

Я нарадзіўся ў мірнай хаце.
İ ў чым мая была віна,
Калі мяне яшчэ дзіцяці
Да сценкі ставіла вайна?

Паспела многае забыцца,
Але вось гэта не магу:
Калі фашыст засек курыцу, -
Яго ўкусіў я за нагу.

Не шкадавалі немцы куляў.
Аб зверствах цяжка гаварыць.
İ не ўратуй тады бабуля,
Ці давялося б мне пажыць?

Стаяла вёска пад растрэлам,
Ды смерць прайшла і ў гэты раз. -
Фашыстам іншае карцела,
За дрот усіх сагналі нас.

А потым вёсачка гарэла,
Да лесу слаўся чорны дым…
İ ўсё ў памяці засела
Яшчэ з маленства, у тры гады!

Жылі ў зямлянках, уцякалі,
Ад куль хавалі галаву.
Ужо з маленства працавалі,
А елі…посную траву.

Вайна бацькоў нашых забрала,
Зарыўшы недзе ў зямлі.
А маткам лёсы пакрамсала,
Замест карункаў …мазалі.

Згарэць у вайне ніхто не хоча,
Усім абрыдала яна.
Але ж чаму па свеце крочыць
Дагэтуль лютая вайна?!


Той, якая ўсіх даражэй…

Пра жанчын, пра каханне, пра лета
Напісалі паэты спаўна.
Ды крыніца прывабная гэта
А ні межаў не мае, ні дна.

İ сягоння магу я прызнацца,
Ды не толькі адзін я такое спазнаў,
Што ў многіх бы мог закахацца,
Хоць адзіную ў свеце шукаў.

Хай сабой ганарацца мужчыны,
Ды не ведаюць хібаў сваіх -
Нас спярша выбіраюць жанчыны,
А затым выбіраем мы іх.

Спазнаём мы на свеце не мала,
Але ўсё ж, ідучы па жыцці,
Для сябе мы свайго ідэалу
İ да скону не можам знайсці

А таму і каханне, як мроя,
То прыходзіць, то раптам няма.
Кожны з нас адчувае такое,
Бо такое знаёма здаўна.

Вось і пішуць спрадвеку паэты
Пра вясну, а ўладарыць зіма.
Можа здарыцца й цёплае лета,
Бо ніякіх законаў няма.
Бо для сэрца не створыш закона.
Што з ім зробіш, пішы, не пішы.
Самі вырвуцца стогны-праклёны,
Ці то ўспыхне каханне ў душы.

Я з дзяцінства не веру ў прыкметы,
Але маю жаданні свае,
Каб было маё сэрца сагрэта
Той, якая ўсіх даражэй.


Дзве палавiнкi

Суiснỳе, як дзве палавiнкi,
Незлiчоная колькасць людзей.
Пракладаюць да сэрцаў сцяжынкi,
Толькi кожны сваёю iдзе.

Мацi ведаем мы ад пялёнак,
А дзяўчаты прыходзяць у сны...
Жыць мужчыны не могуць без жонак, −
Абмываюць i кормяць яны.

Па жыццi нам патрэбна нямнога,
А ў супольнасцi робiцца шмат.
Выручае людзей дапамога,
А не матрыё- патрыёрхат.

Хтось падзелiць скарыначку хлеба,
Хтось падзелiцца шклянкай вады,
Хтось падыме малога да неба,
Хтосьцi ўспомнiць дабро... праз гады.

Цяжкiм шляхам праходзяць жанчыны, −
Ιм нялёгка ў гэтым жыццi.
Ды i моцныя нават мужчыны
Не сумелi б без жонак прайсцi.

Не рабiлi б адчайных учынкаў,
Не цiкава б жылося, калi
Не хадзiлi б, як дзве палавiнкi,
Усе людзi на гэтай Зямлi.