Издается с сентября 1985 г.

con BSUIR

BSUIR

BSUIR

Беларуская мова: новыя правілы

Беларуская мова - дзяржаўная мова нашай краіны - адыгрывае важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Неабходнасць прыняцця новай рэдакцыі "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" выклікана тым, што далёка не ўсе беларускамоўныя СМІ прытрымліваюцца існуючых норм правапісу. Такое становішча не садзейнічае папулярызацыі беларускай мовы і пашырэнню сферы яе ўжывання. У сувязі з гэтым быў уведзены ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", які ўступае ў сілу з 1 верасня 2010 г. Але ў 2009/10 навучальнам годзе ўсе абітурыенты, школьнікі, студэнты змогуць здаваць экзамены па старых правілах. Неабходна падкрэсліць, што асноўныя прынцыпы беларускага правапісу не закранаюцца. Змяненні і ўдакладненні накіраваны на змяншэнне колькасці выключэнняў, на уніфікацыю асобных напісанняў, на адлюстраванне змяненняў, што адбыліся ў моўнай практыцы. Найбольш істотныя арфаграфічныя змены ў новай рэдакцыі "Правіл": Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Прапануецца, напраклад, пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа (паводле дзеючых "Правіл" пішацца адажыо, трыо, сальфеджыо). У словах іншамоўнага паходжання, акрамя іменаў уласных, канцавыя элементы -эр, -эль у адпаведнасці з прынцыпам акання прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар. Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складанаскарочанных слоў. Прапануецца пісаць прафкам, гаркам, газпрам і г.д. Пашыраецца напісанне ў (у нескладовага) у словах іншамоўнага паходжання. Прапанавана пісаць для ўніверсітэта, пасля ўнікальнай аперацыі і г.д. Спрошчаны правілы пераносу слоў. У адпаведнасці з рэаліямі ўпарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах (напрыклад, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь). Уведзены новы параграф "Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў". Напрыклад, з вялікай літары пішуцца словы Бог, Усявышні, Уладыка Нябесны. У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосны перадаецца ётаванымі галоснымі: ёркшырскі, Нью-Ёрк. Рэгламентавана ўжыванне суфіксаў -ава, (-ява) і -ірава, (-ырава). Напрыклад, ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць. Падрабязней з новай рэдакцыяй "Правіл" можна азнаёміцца ў бібліятэках БДУІР, на інфармацыйным стэндзе кафедры беларускай і рускай моў.